Аляксандр Лукашэнка 1 сакавіка на пасяджэнні Савета міністраў рэзка раскрытыкаваў дзейнасць першага
«У сваёй працы вы зыходзіце з асабістых сімпатый. Гэта ваш стыль, — цытуе кіраўніка дзяржавы ягоЯ б вас папрасіў скончыць канфліктаваць з тымі людзьмі, якія прызначаны прэзідэнтам. Прэзідэнт іх прызначыў, і толькі прэзідэнт мае права іх вызваліць ад пасады. І калі ў вас ёсць прэтэнзіі, у прэм’прэс-служба . — Не лічыцеся з меркаваннем сваіх калег, выказваеце адкрытую грубасць, часам нястрыманасць.
Лукашэнка зазначыў, што яго здзіўляе пазіцыя прэм’
«Дайшлі да таго, што стварылі нейкую камісію для высвятлення адносінаў з Жыліным (кіраўнік „Белнафтахіма“ Ігар Жылін. — БелаПАН.) ці яшчэ з кімсьці.А я вам павінен сказаць, гэтую камісію варта было б стварыць па Аляксандру Уладзіміравічу Азярцу (міністр энергетыкі. — БелаПАН.), недахопы якога вы ва ўпор не бачыце, хаця іх у яго працы шмат. Адзін з іх — нізкая якасць прапрацоўкі пытанняў інвеставання», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка прывёў канкрэтны прыклад: «Запланаваная на 2010 год пастаўка паравой турбіны і турбагенератара дагэтуль не завершана ў поўным аб’ёме. Насуперак таму, што вы мне напісалі, што да новага года гэтая праблема будзе вырашана. Яшчэ ў 2008–2011 гадах РУП „Брэстэнерга“ пералічыла замежнаму пастаўшчыку авансы ў памеры амаль 20 млн. еўра».З-за выбару неплацежаздольнага пастаўшчыка энергетычнага абсталявання фактычна сарвана рэалізацыя праекта мадэрнізацыі Бярозаўскай ДРЭС.
Ён звярнуў увагу і на сітуацыю з дзяржаўнымі закупкамі ў энергетыцы: «Там ніяк не могуць навесці належны парадак. Злоўжыванні, часта прамыя крадзяжы пры правядзенні тэндараў. Я вымушаны штогод умешвацца і ў гэтыя пытанні».
«Вось тут, Уладзімір Ільіч (Сямашка), вашы дыктатарскія замашкі былі б карысныя для таго, каб навесці парадак, — сказаў Лукашэнка, звяртаючыся да першага— Аднак я магу прывесці яшчэ адзін прыклад па „Камволі“, калі мне давялося зноў умешвацца ў сітуацыю, калі вы ці група на чале з вамі прапанавалі побач пабудаваць новае прадпрыемства, гэта значыць укласці грошы ў сцены, а не ў мадэрнізацыю, не ў абсталяванне!»віцэ-прэм ’ера.
«Не ў сцены трэба ўкладваць капітал — у абсталяванне! У нас і так вельмі нездавальняльная тэхналагічная структура інвестыцый», — падкрэсліў Лукашэнка.
«Словам, усё, што я сказаў на адрас першагавіцэ-прэм ’ера, не азначае, што ён у нас самы дрэнны. Я проста хачу сказаць, што пры ўсёй маёй павазе да яго недатыкальных у краіне няма і ніколі не будзе», — рэзюмаваў Лукашэнка.