У Мінску і дзесяці іншых буйных гарадах жыве 4,63 мільёна чалавек — гэта 49% ад насельніцтва краіны.
Прычым амаль у кожным з гэтых гарадоў колькасць жыхароў штогод павялічваецца. Адзінае выключэнне — Барысаў.

У сталіцы на 1 студзеня 2013 жылі 1,901 мільёна чалавек. Гэта столькі ж, як у ва ўсіх абласных цэнтрах. Штогод мінчукоў становіцца на 15–30 тысяч больш. Каб захаваць маштабнасць інфаграфікі, мы не сталі ўключаць сталіцу ў табліцу.

Скацэнтруемся на астатніх гарадах. На другім месцы Гомель, насельніцтва якога дарасло да 515 тысяч чалавек, як у пачатку 1990-ых.

А вось за трэцяе месца ідзе спрэчка паміж Магілёвам,

Віцебскам і Гродна. Летась упершыню на трэці радок узняўся Віцебск.
Аднак тэмпы прыросту Гродна пры іх захаванні дазволяць неўзабаве менавіта гэтаму гораду абысці канкурэнтаў. За апошнія пяць гадоў гродзенцаў паболела на 31 тысячу чалавек, віцебчукоў — на 23 тысячы, а магілёўцаў — толькі на 9 тысяч.
З гарадоў, якія не трапілі ў дзясятку, найхутчэй прырастае Наваполацк.
У 2011 годзе колькасць яго насельніцтва перавысіла 107 тысяч чалавек. Гэта дазволіла гораду ўзняцца на 13-ае месца, абагнаўшы Салігорск (больш за 104 тысячы). Такімі тэмпамі неўзабаве можа быць апярэджаны і Мазыр (больш за 110 тысяч).
Лідзе да вяртання статуса «статысячніка» не хапае каля тысячы чалавек, і жыхароў горада штогод становіцца на 300–500 чалавек больш.
А вось у Маладзечне (больш за 93 тысячы) насельніцтва памяншаецца.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?