Сэрхіа Рамас прымае віншаванні ад Лукі Модрыча

Сэрхіа Рамас прымае віншаванні ад Лукі Модрыча

Мадрыдскі «Рэал» абыграў «Барселону» з лікам 2:1 у матчы 26-га тура чэмпіянату Іспаніі па футболе на сваім «Сант’яга Бернабеу».

Лік у матчы адкрыў на 7-й хвіліне форвард «Рэала» Карым Бензема, аднак праз 11 хвілін дакладны ўдар Ліянэля Месі зраўняў лік у матчы.

У другім тайме пераможны гол забіў абаронца «мерынгаў» Сэрхіа Рамас, які замкнуў галавой навес Лукі Модрыча з вуглавога.
Ужо пасля заканчэння матчу суддзя Мігель Перэс Ласа выдаліў брамніка «Барселоны» Віктара Вальдэса.
Варта адзначыць, што мадрыдскі клуб выйшаў на поле не ў баявым складзе.
На лаўцы з пачатку матчу засталіся Крыштыяну Раналду, Месут Азіл, Самі Хедзіра і Гансала Ігуаін, а Анхель Ды Марыя прапусціў матч з-за дыскваліфікацыі. Гэта рашэнне трэнера Жазэ Маўрынью магло быць звязана з тым, што 5 сакавіка камандзе трэба будзе правесці вырашальны паядынак 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў з «Манчэстэрам Юнайтэд». Раналду, Хедзіра і Ігуаін выйшлі на замену ў другім тайме.
Гэта паражэнне стала другім запар для «Барселоны» ў спаборніцтвах з «Рэалам».
Чатырма днямі раней каталонскі клуб прайграў мадрыдскаму на сваім полі ў паўфінале Кубка Караля з лікам 1:3.
Нягледзячы на ​​перамогу, у «Рэала» застаюцца толькі тэарэтычныя шанцы абагнаць свайго галоўнага суперніка ў чэмпіянаце Іспаніі [прычым на 2-м месцы між імі ідзе "Атлетыка" -- НН]. Паміж камандамі за 12 тураў да канца 13 балаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?