Літаратурны крытык Ганна Кісліцына апублікавала ў сваім інтэрнэт-дзённіку пратакол галасавання журы літаратурнай прэміі Гедройца. Нагадаем, апроч яе, у журы ўвайшлі Валянцін Акудовіч, Уладзімір Арлоў, Павел Касцюкевіч, Барыс Пятровіч, Андрэй Хадановіч, Адам Паморскі і Малгажата Бухалік.

Кожны з іх склаў рэйтынг з шасці кніг, што трапілі ў шорт-ліст. За першае месца налічваўся адзін бал, за апошняе — шэсць. Адпаведна,

калі б сябры журы прагаласавалі адзінагалосна, пераможца набраў бы 8 балаў, а аўтсайдар — 48.

Пасля галасавання выявілася, што адразу трое аўтараў набралі роўную колькасць балаў. Тады журы яшчэ раз склала рэйтынг, цяпер сярод гэтых трох кніг. Балы ў выніку размеркаваліся наступным чынам:

1. Уладзімір Някляеў. Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без — 23

2. Альгерд Бахарэвіч. Гамбургскі рахунак Бахарэвіча — 26 (дадатковае галасаванне — 15)

4. Адам Глобус. Сказы — 26 (дадатковае галасаванне — 16)

2. Сяргей Балахонаў. Зямля пад крыламі Фенікса — 26 (дадатковае галасаванне — 17)

5. Людміла Рублеўская. Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега — 33

6. Юрый Станкевіч. Шал — 34

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0