Жанчыны Туркменіі да свята 8 Сакавіка атрымаюць ад кіраўніка дзяржавы Гурбангулы Бердымухамедава ў падарунак па 40 манатаў (каля 14 даляраў ЗША).

Грашовыя падарункі ад імя кіраўніка дзяржавы будуць ўручаны ўсім жанчынам рэспублікі незалежна ад узросту і месца працы.

Традыцыя дарыць да свята жанчынам краіны грошы ад імя кіраўніка дзяржавы з’явілася пры першым прэзідэнце Туркменіі Сапармураце Ніязаве, які ў 2001 годзе афіцыйна адмяніў Міжнародны жаночы дзень.

Нацыянальнае свята вясны, якое аб’яднала жаночы дзень і старажытнае свята Наўруз, адзначалася ў краіне 20, 21 і 22 сакавіка.

8 Сакавіка зноў сталі адзначаць у 2008 годзе па ініцыятыве Бердымухамедава, абранага на пасаду прэзідэнта ў пачатку 2007 года. Пры гэтым калі пры Туркменбашы ў дзіцячых садках і школах дзяўчынкі атрымлівалі падарункі на эквівалентную суму, то цяпер ім сталі таксама выдаваць гатоўку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?