Унутраным загадам універсітэта ад 4 лютага забаронена выкарыстоўваць чайнікі, мікрахвалёўкі, а таксама асабістыя прынтары, сканеры. Адміністрацыя хацела была адключыць ад грамадскай разеткі нават ноўтбукі, піша «Вечерний Брест».

Беражлівасць і эканомія ў інтэрнатах БрДТУ ўводзілася і раней. Строга па графіку ўключаюць электрычныя пліты: пяць разоў на дзень на гадзіну-другую. Але гэта абумоўлівалі тым, што самі студэнты парушаюць правілы выкарыстання плітамі і часта забываюць выключыць іх на ноч. Таксама дзеля пажарнай бяспекі і эканоміі было забаронена карыстацца лядоўнямі, выпушчанымі болей за 10 гадоў таму.

Новыя забароны выклікалі абурэнне ў студэнтаў, многія з якіх проста не паспяваюць прыгатаваць сабе сняданак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?