Міліцыянты з Ліды накіравалі запыт у Кіраўск Магілёўскай вобласці, дзе афіцыйна прапісаны Андрэй Бандарэнка, з паведамленнем аб магчымым завядзенні крымінальнай справы нібыта за паклёп на лідскіх міліцыянтаў.

Супрацоўнікі Кіраўскага РАУС у сваю чаргу патэлефанавалі праваабаронцу і запрасілі яго на размову для высьвятлення абставінаў. Паколькі афіцыйнай позвы не было, спадар Бандарэнка адмовіўся з'яўляцца ў РАУС.

З міліцыяй Ліды праваабаронцу звязвае справа братоў Шкурко.

Кіраўнік установы «Платформы», якая займаецца абаронай правоў вязняў, Андрэй Бандарэнка распавёў са словаў двух лідскіх хлопцаў, як міліцыянты фізічна і маральна іх катавалі. Між тым затрыманым хлопцам цяпер пагражае крымінальная або адміністратыўная адказнасць за супраціў міліцыі. Гэтая гісторыя атрымалася шырокі розгалас у СМІ.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?