Фізікам з Універсітэта Чыкага ўпершыню атрымалася стварыць у лабараторыі «трохпялёсткавы» вузел з віхуры вады і назіраць за яго эвалюцыяй і распадам.

Праца апублікаваная ў часопісе Nature Physics, а яе кароткі змест можна прачытаць у ScienceNow і NatureNews.

Для стварэння воднага вузла навукоўцам спатрэбіўся прапелер асаблівай формы, які ўдалося стварыць пры дапамозе 3D-прынтара. Назіраць за рухам вады, выкліканым гэтым прапелерам, фізікам дапамаглі дробныя бурбалкі паветра. Падчас эксперыменту яны ішлі за рухамі вады. Становішча падсветленых лазерам бурбалак 76 тыс. раз у секунду адсочвалася прыборам, які нагадвае камп'ютарны тамограф.

У выніку, навукоўцам атрымалася разгледзець, як утвараюцца, рухаюцца і распадаюцца вузлы, утвораныя рухам вадкасці.

Раней магчымасць існавання такіх вузлоў ужо была даказаная тэарэтычна, аднак да гэтага часу нікому не ўдавалася атрымаць у лабараторных умовах.

Вывучэнне вузлоў мае важнае значэнне не толькі для гідрадынамікі, але і, напрыклад, для вывучэння Сонца. Нядаўна навукоўцы высветлілі, што на Сонцы перанос энергіі ад паверхні да кароны можа быць апасродкаваны адмысловымі тарнада, якія сплятаюцца ў косы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?