Часта можна сустрэць упэўненага, прывабнага, разумнага мужчыну, у якога ёсць усё, што жадае бачыць жанчына. Але, тым не менш, калі справа тычыцца жанчын, у іх нічога не атрымоўваецца. Часам мужчыны проста не могуць зразумець, чаго ад іх чакаюць, і робяць грубыя памылкі. Нягледзячы на тое, што намеры ў іх самыя лепшыя, такія ўчынкі могуць сапсаваць вашы адносіны на ўсё жыццё.

Ёсць пяць тыповых памылак, якія жанчыны не даруюць і ў выніку паставяць крыж на адносінах. Гэта калі мужчыны:

1. З першых сустрэч праяўляюць пачуццё ўласніка.

Здараецца, што падчас таго, як мужчына сядзіць дома і глядзіць тэлевізар, яго новая сяброўка сядзіць у кафэ разам з калегамі-мужчынамі. Ужо позна, а яна не тэлефануе. Зразумела, што трэба даведацца, дзе яна, але дазваніцца да яе не атрымоўваецца. Мужчына пачынае тэрарызаваць жанчыну паведамленнямі, званкамі, а ёй гэта не падабаецца. Лепш пачакаць, пакуль яна сама патэлефануе. І нават калі яна расказвае пра свой вечар, не трэба глядзець на яе вачамі, запаленымі рэўнасцю.

Калі даць жанчыне пэўную свабоду, ёй самой захочацца праводзіць больш часу з мужчынам.

2. Расказваюць пра сваіх былых сябровак.

Жанчын не цікавіць канкурэнцыя. Дапамагчы мужчыну забыць яго былую, і, у выніку, аказацца лепш за яе — гэта не тое, чым жанчына хоча займацца. Калі, напрыклад, хлопец распісвае сваю ранейшую дзяўчыну як саму дасканаласць, новая сяброўка хутка збяжыць.

Жанчынам не падабаецца, калі іх параўноўваюць з іншымі. У дадатак, ім вельмі хутка надакучыць мужчына, які сумуе па сваёй былой сяброўцы.

Калі ранейшыя адносіны не забытыя, лепш пайсці ў спартзалу, а не пачынаць новыя і выліваць сваё гора жанчыне.

3. Спадзяюцца на жаночае ўсёдараванне.

Калі вы некалі моцна пакрыўдзілі жанчыну, досыць наіўна меркаваць, што яна вам некалі гэта даруе, хаця выгляду можа і не падаць. А калі дараваць вам даводзіцца ўвесь час, у адзін «цудоўны дзень», зусім нечакана, вы можаце прыйсці дадому і пабачыць на парозе сабраны чамадан. Альбо ваш, альбо яе.

Здрады таксама не даруюцца.

4. Не раздзяляюць пачуццяў.

Вельмі важна для адносін, каб мужчыны раздзялялі пачуцці сваіх каханых. Прычым як для рамантычных, так і для платанічных.

Жанчыны хочуць, каб іх разумелі і ўхвалялі іх пачуцці.

5. Хаваюць свае пачуцці.

Многія робяць гэта, каб не падацца мяккім і слабым. Але не дзяліцца сваімі эмоцыямі з блізкім — памылка, прычым істотная. Гэта таксама перашкода для развіцця адносін.

Канешне, мужчыны могуць не звяртаць увагу на ўсё вышэйсказанае і тлумачыць, што яны хочуць заставацца самімі сабой. Але калі адносіны не ладзяцца даўно, то ім варта задумацца. Памылкі трэба прызнаваць і ліквідоўваць.

Таццяна Жданава, псіхолаг Маладзечанскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?