Следчымі органамі галоўнага следчага ўпраўлення СК РФ па Санкт-Пецярбургу праводзіцца праверка па факце выяўлення днём 2 сакавіка ў адной з кватэр дома №43 на Гаванскай вуліцы цела 6-месячнага хлопчыка.
Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце галоўнага следчага ўпраўлення.
Бацькі разам з дзіцем з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі, у Санкт-Пецярбург прыехалі для медыцынскага абследавання сына.
2 cакавіка яму стала кепска, бацькі выклікалі хуткую, але дактары толькі канстатавалі смерць дзіцяці. Паводле папярэдніх звестак, смерць наступіла з-за асфіксі, з прычыны хваробы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?