Тры чалавекі былі затрыманыя на Краснай Плошчы ў Маскве, пасля таго як разгарнулі плакат з надпісам «Далоў цара Пуціна».

Актывісты прыкавалі сябе кайданкамі да Васкрасенскай (Іверскай) брамы Кітайгарадской сцяны, якая вядзе на плошчу.

Затрыманыя былі дастаўлены ў аддзяленне паліцыі, дзе будзе вырашацца пытанне аб прыцягненні іх да адміністрацыйнай адказнасці.

Уладзімір Пуцін быў абраны на трэці тэрмін 4 сакавіка 2012, гэта значыць роўна год таму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?