Сёлета зафіксаваны рэкордная колькасць удзельнікаў конкурсу «Прэс-фота Беларусі» — 114 фотакарэспандэнтаў. У мінулым годзе іх было 90, а дэбютным конкурсе «Прэс-фота Беларусі — 2010» узялі ўдзел 96 чалавек.
Па словах аднаго з арганізатараў конкурсу Юліі Дарашкевіч, колькасць конкурсных прац прыблізна тая ж, што і ў мінулым годзе — больш за 2500 здымкаў. Узрост удзельнікаў —ад 19 да 65 год.
Партнёрам конкурсу сёлета выступае Фонд ААН у галіне народанасельніцтва, які спансуе прыз для атрымальніка Гран-пры.
0
0
0
0
0
0