Афіцыйнае пісьмовае папярэджанне пра тое, што яму забаронена наведваць «несанкцыянаваную акцыю, якая пройдзе ў Гродне 11 сакавіка 2013 года», журналіст атрымаў 4 сакавіка.
Сам Андрэй Пачобут пра несанкцыянаваную акцыю ў гэты дзень нічога не ведае, афіцэр міліцыі, які ўручаў папярэджанне, таксама не змог патлумачыць, пра якое мерапрыемства вядзецца гаворка.
У Гродзенскай інспекцыі па выкананні пакаранняў Пачобута папярэдзілі, што ў выпадку парушэння забароны яму, як асобе, што адбывае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання, пагражае турма.
Падобнае папярэджанне журналіст атрымліваў напярэдадні гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня, а напярэдадні акцыі непрызнанага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі 1 чэрвеня 2012 года, Пачобута прэвентыўна затрымалі.