05.03.2013 / 13:29

У Гомелі двухгадовае дзіця памерла, падавіўшыся зернем граната 3

Чыгуначны раённы аддзел Гомеля Следчага камітэта Беларусі праводзіць праверку па факце гібелі двухгадовага хлопчыка. Дзіця памерла дома 2 сакавіка, падавіўшыся зернем граната.

Ачышчаны ад лупіны плод граната далі дзіцяці яго бацькі. Брыгада медыкаў хуткай дапамогі, якая прыехала на месца, не змагла выратаваць хлопчыка.

«Судова-медыцынскім экспертам папярэдне ўстаноўлена, што смерць настала ў выніку механічнай асфіксіі шляхам перакрыцця дыхальных шляхоў зернем граната», — паведаміла афіцыйны прадстаўнік Упраўлення следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

0
giedras / Адказаць
05.03.2013 / 14:10
Спачуванні бацькам, бедныя бедныя...
0
Ого / Адказаць
05.03.2013 / 14:59
Бедные родители... сочувствую!
0
Ганначка / Адказаць
05.03.2013 / 19:10
Трымайцеся, Бацькі! Зямля цябе пухам, дзіцятка...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру