У нацыянальным адборы на «Еўрабачанне» Ланская перамагла з іншай песняй — «Rhytm of Love». Новую песню — «Solayoh» — для Алёны напісаў бельгійскі кампазітар Марк Пелінг:

Канчатковае рашэнне пра тое, з якой песняй Алена Ланская прадставіць Беларусь на конкурсе «Еўрабачанне-2013», яшчэ не прынятае.
Аб гэтым карэспандэнту БелТА заявіў прадзюсар спявачкі Дзмітрый Баранаў, каментуючы паведамленні ў СМІ аб тым, што Алёна Ланская паедзе на міжнародны форум з новай кампазіцыяй «Solayoh».

«Зараз у нас праходзяць кансультацыі з Белтэлерадыёкампаніяй — паўнапраўным членам Еўрапейскага вяшчальнага саюза. Мы яшчэ самі ў замяшанні. Канчатковае рашэнне пакуль не прынята», — сказаў прадзюсар.

Каштавала песня спявачцы 35 тысяч еўра. Спявачку спансаруе прадзюсарскі цэнтр «Спамаш», які належыць уласніку «Амкадора» і дэпутату Савета Рэспублікі Шакуціну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?