Эканоміка55

ДМК: Змены нормаў увозу тавараў для асабістага карыстання не прадбачыцца

У найбліжэйшай перспектыве зменаў норм увозу тавараў для асабістага карыстання на тэрыторыю Мытнага саюза не прадбачыцца.
Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі 5 сакавіка ў Мінску начальнік упраўлення арганізацыі мытнага кантролю Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Уладзімір Арлоўскі.

Ён нагадаў, што гэтыя нормы былі ўстаноўлены пагадненнем у межах МС аб перамяшчэнні тавараў фізічнымі асобамі для асабістага карыстання. «Зараз вядзецца праца па імплементацыі гэтага пагаднення ў Мытны кодэкс Мытнага саюза», — адзначыў Арлоўскі.

Паводле яго слоў, мытныя органы краін МС правялі вялікую работу па дапрацоўцы дакумента.

«Падрыхтавана мноства паправак, яны ўжо адпрацаваны ў трох краінах.
Плануецца, што на наступным тыдні ў Маскве адбудзецца практычна фінішная дапрацоўка ўнесеных зменаў», — сказаў Арлоўскі, адзначыўшы, што ў гэтыя змяненні ўвайшло ў тым ліку пагадненне аб перамяшчэнні тавараў фізічнымі асобамі для асабістага карыстання.

«Пры перанясенні яго ў кодэкс пытанне аб змене норм увозу або вывазу абмяркоўвалася, але рашэнне прынята не было. Таму найбліжэйшым часам зменаў па нормах увозу не прадбачыцца», — адзначыў Арлоўскі.

Нагадаем, цяпер без выплаты мытных пошлін і падаткаў фізічныя асобы могуць увозіць у суправаджальным і несуправаджальным багажы тавары (за выключэннем транспартных сродкаў), агульны кошт якіх не перавышае суму, эквівалентную 1,5 тыс. еўра (авіятранспартам — 10.000 еўра), і агульная вага якіх не перавышае 50 кг.

Калі норма перавышаны, то ў частцы такога перавышэння прымяняецца адзіная стаўка мытных пошлін, падаткаў у памеры 30% мытнага кошту названых тавараў, але не менш як 4 еўра за кілаграм.

Алкагольныя напоі і піва можна правозіць у аб’ёме не больш як 3 літры ў разліку на адну фізічную асобу, якая дасягнула 18 гадоў. У выпадку перавышэння (ад 3 да 5 літраў уключна) мытныя пошліны збіраюцца па адзінай стаўцы — 10 еўра за літр.

Тытунь і тытунёвыя вырабы можна правозіць у колькасці не больш як 200 цыгарэт, ці 50 цыгар (цыгарыл), ці 250 грамаў тытуню, ці гэтых тавараў у асартыменце агульнай вагой не больш як 250 грамаў у разліку на адну фізічную асобу, якая дасягнула 18 гадоў.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць