Камітэт па правах чалавека ААН адмовіў віцебскаму сябру КХП БНФ Сяргею Каваленку ў прызнанні фактаў парушэння яго грамадзянскіх і палітычных правоў.
Заяву ў КПЧ ААН Сяргей Каваленка напісаў пасля завяршэння працэсу ў Кастрычніцкім райсудзе Віцебску, які прызнаў яго вінаватым у злосным хуліганстве і супраціве міліцыянтам за вывешванне 7 студзеня 2010 г. бел-чырвона-белага сцяга на гарадской ёлцы ў Віцебску

С.Каваленка напісаў у звароце да КПЧ ААН, што суд адмовіў яму ў выкліку сведкаў. І што гэтым дзяржава парушыла яго правы, прадугледжаныя артыкулам 14 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Аднак камітэт ААН вырашыў, што прадстаўленыя судовыя матэрыялы не даюць падставаў лічыць правы актывіста парушанымі падчас судовага разбіральніцтва.

Сяргей Каваленка палічыў беларускую дзяржаву вінаватай і ў парушэнні артыкулаў 2, 19, 26 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Але і тут КПЧ ААН не пагадзіўся з ягонымі аргументамі.

У прыватнасці, прызнаўшы, што актывіст вывешваў сцяг на ёлцы, каб выказаць свае палітычныя перакананні, камітэт зазначае, што, згодна з нормамі пакту, свабода выказваць свае думкі можа мець абмежаванні, неабходныя для забеспячэння грамадскага парадку.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?