05.03.2013 / 15:51

Паўнамоцтвы Мясніковіча моцна ўразаюць 10

Беларускі ўрад ўпэўнена прэтэндуе на тое, каб атрымаць статус самага несамастойнага ў свеце. З 11 сакавіка ўступаюць у сілу змены ў Рэгламент Савета міністраў, у адпаведнасці з якімі ўрад пазбаўляецца самастойнасці ў самых важных пытаннях — грашовых.

З гэтага часу ўсе праекты пастановаў урада, якія датычацца пытанняў крэдытавання, аказання дзяржпадтрымкі, выдачы гарантый або кампенсацыі часткі працэнтаў за карыстанне крэдытам, папярэдне павінны быць узгоднены з Нацыянальным банкам. Без візы Нацбанка дакумент нават не можа выносіцца на разгляд.

Доступ да размеркавання сродкаў, як вядома, з’яўляецца вызначальным фактарам у вызначэнні рэйтынгу ўплывовасці чыноўнікаў.
Такім чынам, кіраўнік Нацбанка Надзея Ермакова ў рэйтынгу ўплывовасці паднімаецца ўверх, а прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч апускаецца ўніз.

Прычым, моцна апускаецца. Бо нават такую ​​дробязь, як пытанні накіравання ў замежныя камандзіроўкі, ён цяпер не зможа вырашыць самастойна. Згодна з новым рэгламентам, праекты пастановы аб замежнай камандзіроўцы, таксама павінны мець дадатковыя візы. У прыватнасці, быць узгоднены з Міністэрствам юстыцыі.

0
Serg / Адказаць
05.03.2013 / 15:55
Нават у ванне памыцца не дазваляюць...
0
Лебядзінае возера... / Адказаць
05.03.2013 / 15:56
Нешта тут кастрацыя пачалася да люстрацыі і экспрарыяцыі... Мо гэта новы варыянт другой часткі мэрлезонскага балету?..
0
LMI / Адказаць
05.03.2013 / 15:58
А ў нас пры Лу ўрад ніколі і ні ўчым не меў самастойнасьці. Гэта былі, есьць і будуць людзі якія пастаўлены толькі выконваць "адзінаверную" думку. А што да іх правоў, то ў нас увогуле есьць толькі адно права - працаваць (А. Лукашенка)
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру