05.03.2013 / 16:27

Аўстралійская прастытутка пабудавала бізнэс з дапамогай Twitter, мае 7 тыс. падпісчыкаў 4

Грэйс Белавю з горада Адэлаіда, якая працавала ў бардэлі, праз некаторы час вырашыла пайсці ў «самотнае плаванне».
Годна канкураваць з калегамі ёй дапамагае персанальная асістэнтка і, вядома, мікраблог. Яе самарэклама у Twitter зусім не тая, якую звычайна даюць дзяўчыны такой жа прафесіі ў аб’явах на старонках газет. Гэта звычайны акаўнт, куды яна піша, куды хадзіла, што рабіла, што бачыла, што ела. Але ў гэтым і ёсць «разыначка».
«Мужчыны хочуць спаць з рэальнымі дзяўчынамі. Калі я пішу ў Twitter, яны бачаць, што я больш, чым пара стройных ног і пышны бюст», — тлумачыць аўстралійка.
«Недахоп агенцтваў у тым, што яны замест 20-гадовай бландынкі могуць даслаць заказчыку 30-гадовую брунэтку, таму кліенты імкнуцца звяртацца наўпрост да дзяўчат па выкліку. А я, дэманструючы свой твар, даю зразумець, што не выдаю сябе за кагосьці іншага «, — мяркуе Белавю.

У Twitter у Белавю каля 7 тысяч падпісчыкаў.

0
полина / Адказаць
05.03.2013 / 18:02
"ЧУДО" НОВОСТЬ!
0
Guinness / Адказаць
05.03.2013 / 20:24
Чаму не? Магчыма ж іншыя паслугі праз твітар прапановаць, налагавікі зазяўбуцца ўсіх фолавіць.
0
зрачок расширился / Адказаць
18.03.2013 / 09:33
7 тысяч подписчиков... эмм.. это примерно 20 лет работы.. какая умница
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру