У Беларусі плануецца рэалізаваць праект па развіцці камвольнай вытворчасці на базе ААТ «Сукно» і ААТ «Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка».
Аб гэтым Аляксандру Лукашэнку сёння ў час наведвання ААТ «Дзяржынская швейная фабрыка «Эліз» далажыў першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка.

Як расказаў Уладзімір Сямашка, з ААТ «Камволь» у Мінску частку абсталявання плануецца перанесці ў ААТ «Сукно» і на прадпрыемства ў Слоніме, а вызваленыя плошчы ААТ «Камволь» перадаць у распараджэнне мінскім уладам для размяшчэння выставачнага комплексу або іншых мэт. Паводле слоў першага віцэ-прэм’ера, рэалізацыя гэтага праекта абыдзецца танней, чым поўная мадэрнізацыя ААТ «Камволь», і можа быць праведзена ў больш кароткія тэрміны. У выніку ў Беларусі будуць створаны магутнасці па вытворчасці 4 млн м камвольнай тканіны і 2,7 млн м суконнай. «Такім чынам, мы будзем развіваць магутнасці ААТ «Сукно» і ўзнімаем фабрыку ў Слоніме, якая будзе рабіць пражу для камвольнай, касцюмнай і трыкатажнай прадукцыі», — сказаў Уладзімір Сямашка. Акрамя таго, не выключаецца ў праекце ўдзел замежных інвестараў.

Лукашэнка лічыць, што праект мае патрэбу ў дэталёвым разглядзе. «Гэта цікавае пытанне, але яго трэба не ў спешцы вырашаць. Калі мы гэтым варыянтам дасягаем тых мэт, якія ставілі па ААТ «Камволь», дык чаму б і не?» — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?