05.03.2013 / 17:50

«Добрых людзей сапраўды шмат» 9

На працягу трох дзён атрымаў сакрушальны удар па сваёй сезонай мізантропіі.

Не так даўна мяняў грошы ў абменіку. Атрымаў беларускія грошы, і нават не пералічваў іх, цалкам давяраючы банкаўскай сістэме. Праз некалькі дзён зноў зайшоў у абменнік. Да мяне падышла касірка і, выбачаючыся, пачала тлумачыць, што яна мяне аблічыла не дадаўшы грошы, і што ўвесь час чакала, каб іх вярнуць.

У суботу сеў ў маршрутку, каб ехаць да дому, але потым узгадаў, што яшчэ ёсць справы і выйшаў з яе, не забраўшы грошы за праезд, мяркуючы, што мая адмова ад паездкі — мае праблемы, і кіроўца, прабіўшы квіток, не абавязаны вяртаць грошы. Сёння зноў сеў у тую ж самую маршрутку, і той жа кіроўца сказаў, што я не мушу плаціць за праезд, бо ў суботу я не забраў грошай.

Добрых людзей сапраўды шмат.

Уладзь Л., Мінск

05.03.2013 / 17:54
Які ж ты, Уладзь, мізантроп.
0
Іван / Адказаць
05.03.2013 / 17:58
Мо гэта таму, што Уладзь размаўляе па-беларуску? Я ў жыцці таксама многія рэчы атрымліваў дзякуючы гэтаму )).
0
фронтавец / Адказаць
05.03.2013 / 18:01
віншую, Лабковіч!
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру