У пасольстве Беларусi ў Парыжы 5 сакавіка адбылася сустрэча пасла Паўла Латушкі з прэзiдэнтам Еўрапейскай федэрацыi гарадоў гiсторыi Напалеона Шарлем Напалеонам.
Як паведамляе дыпмісія, Шарль Напалеон на пачатку сустрэчы падзякваў за магчымасць наведаць Беларусь у лiстападзе мiнулага года i прыняць удзел у памятных мерапрыемствах
Прэзiдэнт Еўрапейскай федэрацыi гарадоў гiсторыi Наполеона праiнфармаваў аб дзейнасцi федэрацыi, якая была створана ў 2004 годзе, адзначыўшы, што ў склад федэрацыi ўваходзіць каля 50 гарадоў Бельгii, Германii, Iталii, Польшчы, Расii, Чэхii i iншых еўрапейскiх краiн, якiя гiстарычна звязаны з дзейнасцю Напалеона Банапарта.
Шарль Напалеон адзначыў важнасць для федэрацыi далучэння Беларусi да згаданага аб`яднання еўрапейскiх гарадоў i ад iмя федэрацыi запрасiў горад Барысаў увайсцi ў склад федэрацыi. Пасол Беларусi адзначыў важнасць развiцця турыстычнага супрацоўнiцтва памiж Беларуссю i Францыяй, а таксама iншымi еўрапейскiмi краiнамi пры падтрымцы федэрацыi, выказаў намер iнфармаваць кiраўнiцтва Барысава аб гэтай прапанове.Галоўнымi мэтамi федэрацыi з`яўляецца аб`яднанне i развiццё супрацоўнiцтва памiж гарадамi — удзельнiкамi федэрацыi, развiццё турыстычных кантактаў, арганiзацыя сумесных культурных праектаў, падтрымка супрацоўнiцтва
навукоўцаў-гiсторыкаў , навучальных устаноў i моладзi.
Падчас сустрэчы таксама былi абмеркаваны сумесныя культурныя праекты пры ўдзеле беларускiх музеяў i федэрацыi.
Латушка запрасiў Напалеона наведаць мiжнародную турыстычную выставу