16–17 сакавіка ў Музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах пройдзе Масленічны тыдзень.

16 сакавіка ўсе ахвочыя змогуць пабачыць праграму «Масленіца», падрыхтаваную гуртом Guda, паўдзельнічаць у экскурсіі па ўнікальным музеі народнай архітэктуры, пакаштаваць бліны чатырох гатункаў, пабачыць традацыйнае спаленне пудзіла зімы.

«Гісторыя-Тур» запрашае паўдзельнічаць у Масленіцы. Набіраецца група з 40 чалавек. Аўтобус адыходзіць аб 11.00 ад станцыі «Дружная». Месцы яшчэ ёсць! Каштуе паездка і ўдзел у імпрэзе 265 тысяч (дзеці дашкольнага веку бясплатна).

Святкаванне працягнецца 17 сакавіка праграмай, падрыхтаванай Музеем народнай архітэктуры. Квіток на нядзельную праграму (уключна з даездам) каштуе 120 тысяч рублёў.

Даведкі па тэлефонах: (17) 285 64 74; (29) 677 00 46.

Музей народнай архітэктуры і побыту месціцца каля вёскі Азярцо за аўтарынкам «Малінаўка» (7 км ад МКАД).

Масленічны тыдзень у Строчыцах — найлепшы спосаб адпачынку для ўсёй сям’і!

ТАА «Гісторыя-Тур», УНП 590883064

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0