Пасля няўдалага перавароту, 1992

«На сёння, на жаль, мы не дасягнулі пастаўленых перад сабой мэтаў. … Будуць новыя сітуацыі, і краіна абавязкова павінна выйсці на шлях лепшай долі».

Як кандыдат у прэзідэнты, 1998

«Я не д’ябал».

«Куба — гэта дыктатура».

Планы нацыяналізацыі? «Не, такога не будзе».

Вы сыдзеце з пасады праз пяць гадоў? «Канечне! Я хацеў бы сысці нават раней!»

Жонцы на Дзень Святога Валянціна, у тэлеэфіры, 2000

«Марысабэль, сёння я табе… Будзь гатова!»

Пасля путчу супраць сябе, 2002

«Я быў зняволеным прэзідэнтам. Я не адракаўся ад улады».

Аб правах індзейцаў, 2003

«Хрыстафор Калумб быў піянерам найбольшага ўварвання і генацыду ў гісторыі чалавецтва».

Аб самітах, 2005

«У нас саміт за самітам, а ў людзей бяда за бядою».

Пра багацце, 2005

«Быць багатым кепска, бесчалавечна».

Аб прэзідэнту ЗША Бушу, выступаючы ў ААН, 2006

«Учора тут выступаў д’ябал. Вось тут, на гэтым месцы. І сёння яшчэ серай патыхае».

Яшчэ пра Буша, 2006

«Ты алкаголік, п’янюга, манюка, нягоднік, містар Небяспека. Ты найгоршае».

Пра сацыялізм і капіталізм, 2006

«Капіталізм — гэта дарога д’ябла і эксплуатацыі. Калі паглядзець на свет вачыма Ісуса Хрыста — які, па-мойму, быў першым сацыялістам — толькі сацыялізм можа стварыць сапраўднае грамадства».

Загадваючы правесці нацыяналізацыю, у жывым эфіры ТВ, 2007

«Экспрапрыюйце іх!»

Пра сваю паразу на рэферэндуме, на якім ён спрабаваў змяніць канстытуцыю, 2007

«Гэта перамога гаўна».

Фідэлю Кастра, 2007

«Вы бацька ўсіх рэвалюцый на гэтым кантыненце, вы наш бацька».

Пра былога прэм’ера Іспаніі Хасэ Марыя Азнара, 2007

«Ён сапраўдны фашыст».

У адказ прысутны кароль Іспаніі Хуан Карлас кінуў: «Можа, ты заткнешся?»

Пра лісце кокі, з якога вырабляюць какаін, выступаючы ў парламенце, 2008

«Я жую лісце кокі шторанку, і паглядзіце на мяне!»

Пасля высылкі амерыканскага пасла, 2008

«Валі к чортавай мацяры, гаўно амерыканскае. Тут дастойныя людзі жывуць!»

Адмяняючы абмежаванне тэрмінаў прэзідэнцтва, 2008

«Калі Бог дасць мне здароўе, я буду з вамі да 2021 года! Го-го, Чавэс не сыдзе!»

Пра былога дыктатара Уганды Ідзі Аміна, 2009

«Мы думалі, ён быў людажэрам… Сумняюся… Магчыма, ён быў вялікім нацыяналістам, патрыётам».

Пра жыццё на Марсе, 2011

«Я заўжды гаварыў, чуў, што дзіўна, што на Марсе няма цывілізацыі. Можа быць, туды капіталізм дабраўся і давёў планету да ручкі?»

На пачатку 9-гадзіннай прамовы ў жывым эфіры, напярэдадні апошніх выбараў, 2012

«Абяцаю вам, што пастараюся гаварыць нядоўга».

Пра суперніка на выбарах Капрылеса, 2012

«За табой хвост свіны, у цябе вушы свіныя, рохкаеш ты як свіння, падсвінак ты зялёны. Падсвінак ты, і не спадязвайся, гэтага не схаваеш».

Плачучы на велікоднай імшы, 2012

«Дай мне карону сваю, Ісусе. Дай мне крыж свой, церні свае, каб з мяне кроў цякла. Але дай мне і жыццё, бо я павінен зрабіць яшчэ шмат чаго для гэтай краіны і гэтага народу. Не забірай мяне яшчэ».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?