06.03.2013 / 11:54

Пажар у Оршы: у краме «каратнула» праводку — фоты 1

У 23.42 5 сакавіка загарэлася крама па вуліцы Грыцаўца. Па інфармацыі МНС, калі туды прехалі выратавальнікі, першы паверх крамы быў моцна задымлены. Але вялікага пажару не было. Папярэдняя яго прычына — кароткае замыканне электраправодкі. Пашкоджаны халадзільнік, прадукты, закураныя сцены і столь.

Крама належыць гандлёвай сетцы «ДОРОРС».

КМ

0
Войт / Адказаць
06.03.2013 / 15:58
Чамусьці заўжды людзі выдаткоўваюць шалёныя грошы на будаўнікоў, сантэхнікаў, а электраправодку звычайна пракладвае выпадковы вася, бо нядорага бярэ.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру