У 2006 годзе бачыў Чавэса жыўцом, калі той ускладаў кветкі да манумента на плошчы Перамогі ў Мінску.
Памятаю, што быў прызначаны адзін час, а Чавэс усё не было. І гэта пры тэмпературы ў 30 градусаў. Хлопцы з аркестра скардзіліся, што ад такога чакання не змогуць нармальна граць.

У аднаго БРСМаўца была майка з амерыканскім сцягам. Дык

пільны гэбісты сказаў: «Ты ў першыя шэрагі не лезь, а лепш увогуле сыдзі дадому». Нехта згубіў прытомнасць.

Чавэс у суправаджэнні Віктара Шэймана з’явіўся на 2 гадзіны 20 хвілін пазней прызначанага часу.

Дасылаў усім паветраныя пацалункі, прыкладваў руку да сэрца, паказваючы, што любіць нас беларусаў.

Хуценькая прамова. Ён казаў, што зменіць свет, і ў ім не будзе больш бедных. Здаецца, нешта яшчэ гаварыў пра здароўе Фідэля Кастра, якому тады ўжо нездаровілася.

Старэнькі Кастра яшчэ жывы, а эксцэнтрычнага Уга больш няма.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?