Спецслужбы некаторых краін у сваёй працы актыўна выкарыстоўваюць дыяспару, якая жыве ў Латвіі. У гэтым плане асабліва вылучаецца Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі. Пра гэта сказана ў штогадовай справаздачы Бюро абароны Сатверсме (БЗС).

Як адзначае бюро, мэта замежных спецслужбаў, якія працуюць з суайчыннікамі, заключаецца ў тым, каб прадухіліць з’яўленне апазіцыйных настрояў у адносінах да рэжыму на гістарычнай радзіме.

На практыцы гэта выглядае наступным чынам: афіцэр разведкі, які працуе пад прыкрыццем пасольства, падтрымлівае рэгулярныя кантакты з усімі актыўнымі лідарамі дыяспары, збірае звесткі аб мерапрыемствах, дзе могуць праходзіць палітычныя дыскусіі, устанаўлівае кола асоб, якія ўдзельнічаюць у патэнцыйна небяспечных размовах.

За апошнія гады БЗС зафіксавала шэраг выпадкаў, калі дыяспара ўключаецца ў мерапрыемствы, арганізаваныя разведкамі адпаведных краін. Гэтыя акцыі праводзіліся з мэтай прадэманстраваць лаяльнасць адпаведнага рэжыму. Напрыклад, праводзіліся канферэнцыі, па выніках якіх зацвярджаліся рэзалюцыі, напісаныя супрацоўнікамі спецслужбаў.

Паралельна замежныя разведкі вядуць работу са СМІ.
Супрацоўнікі «органаў», якія працуюць пад прыкрыццем пасольства, фармуюць кола журналістаў, з якімі падтрымліваецца пастаяннае супрацоўніцтва.

Для такіх журналістаў ладзяць туры па абмене досведам, забяспечваюць ім эксклюзіўныя інтэрв’ю і розныя матэрыялы. Разведкі наўпрост не кантралююць працу журналістаў, аднак прывілеі забяспечваюцца толькі прадстаўнікам «сяброўскіх» выданняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?