У сераду ўвечары каля аднаго з інтэрнатаў БелДУТа пачалася бойка паміж беларускімі і туркменскімі студэнтамі. Адзін беларускі студэнт атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні, у яго збіты твар.

Дакладная прычына бойкі пакуль не вядомая.

Па версіі беларусаў, канфлікт пачаўся ў гарадскім цэнтры культуры. Студэнты ўніверсітэта адпачывалі там пасля ўрачыстага мерапрыемства, прысвечанага Міжнароднаму дню жанчын. Беларусы запрасілі на павольны танец некалькі туркменак. Гэта вельмі не спадабалася туркменскім хлопцам, і яны пачалі чапляцца да беларусаў.
Па версіі ж туркменскага боку, нашым хлопцам не спадабалася тое, што туркмены запрасілі на танец беларускіх дзяўчат.
Пасля заканчэння дыскатэкі каля інтэрнату ўніверсітэта прыблізна тры дзясяткі туркменаў пачалі бойку з меншай колькасцю беларускіх юнакоў.

Праваахоўнікі вядуць разбіральніцтва. Нагадаем, што некалькі дзён таму таксама адбылася буйная бойка паміж беларускімі і туркменскімі студэнтамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?