«Важным элементам ідэалогіі» назваў спартыўную сферу памочнік прэзідэнта па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму Максім Рыжанкоў.

На прэс-канферэнцыі 6 сакавіка ў Мінску ён адзначыў, што гаворка не ідзе пра ідэалогію ў савецкім разуменні гэтага слова. Спорт з’яўляецца важным складальнікам «фарміравання міжнароднага іміджу дзяржавы» і «самым непасрэдным чынам уплывае на сацыяльна-палітычную сітуацыю».

На думку Рыжанкова, поспехі і няўдачы ў спорце абумоўліваюць стаўленне насельніцтва да ўлады, дзяржавы і прэзідэнта.

Памочнік паведаміў аб правядзенні найбліжэйшым часам сацыялагічнага апытання насельніцтва на прадмет выяўлення спартыўных пераваг. Анкеты распрацоўваюцца Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі прэзідэнта. Гэта, паводле слоў Рыжанкова, павінна дапамагчы пры стварэнні спартыўнага канала, «прынцыповае рашэнне» аб чым ужо прынята. Канал будзе стварацца ў супрацоўніцтве з якім-небудзь замежным каналам, у якога ўжо ёсць правы на трансляцыі міжнародных топ-спаборніцтваў. Паступова айчынны канал будзе напаўняцца трансляцыямі айчынных турніраў. Да працы будуць запрашацца журналісты «незалежных і дзяржаўных СМІ».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?