Экспарцёрамі белага цукру ў Беларусі вызначаны чатыры прадпрыемствы — адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Гарадзейскі цукровы камбінат», «Жабінкаўскі цукровы завод», «Слуцкі цукроварафінадны камбінат» і «Скідальскі цукровы камбінат».
Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў № 144 ад 5 сакавіка 2013 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Гэта рашэнне дзейнічае з 1 сакавіка да 31 жніўня 2013 года. Белы цукар экспартуецца пад кодам адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Мытнага саюза 1701 99 100.

Дакумент прыняты ў адпаведнасці з Пагадненнем аб парадку ўвядзення і прымянення мер, якія закранаюць знешні гандаль таварамі, на адзінай мытнай тэрыторыі ў адносінах да трэціх краін ад 9 чэрвеня 2009 года. У сувязі з гэтым Дзяржаўнаму мытнаму камітэту і Міністэрству ўнутраных спраў даручана прыняць меры па недапушчэнню экспарту белага цукру суб’ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці, не названымі ў гэтай пастанове.

Аб прынятай меры будзе паведамлена Еўразійскай эканамічнай камісіі. На яе разгляд таксама будзе вынесена прапанова аб прымяненні аналагічнай меры і іншымі дзяржавамі — удзельніцамі Мытнага саюза

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?