«Гэта годная прапанова», — сказаў журналістам міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч пасля працоўнай нарады саюзнай дзяржавы з міністрам адукацыі і навукі Расіі Дзмітрыем Ліванавым.

Сяргей Маскевіч адзначыў, што ў беларускіх школах і ВНУ 2 красавіка праходзяць акцыі, прысвечаныя дню яднання народаў Беларусі і Расеі, аднак спецыяльных урокаў на гэтую тэму яшчэ не праводзілася.

«Гэта нядрэнная ідэя», — падтрымаў свайго беларускага калегу Дзмітрый Ліванаў.

Ён таксама дадаў, што ў падручніках найноўшай гісторыі Расіі абавязкова будзе адлюстраванае стварэнне саюзнай дзяржавы.

«Бо стварэнне саюзнай дзяржавы — гэта ўжо факт гісторыі», — сказаў расійскі міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?