07.03.2013 / 09:58

Чавэс памёр ад інфаркту, апошнія словы: Я не хачу паміраць 7

Развітальная цырымонія

Непасрэднай прычынай смерці прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавэса стаў шырокі інфаркт, паведаміў начальнік яго аховы, генерал Хасэ Арнэлья.

У інтэрв’ю Асашыэйтэд Прэс Арнэлья паведаміў, што знаходзіўся побач з Чавэсам у момант яго смерці.

Ён распавёў, што ў апошнія хвіліны венесуэльскі лідар не мог гучна казаць, але прашаптаў: «Я не хачу паміраць. Калі ласка, не дайце мне памерці».

Напярэдадні смерці Уга Чавэса ўрад паведаміў, што ў 58-гадовага прэзідэнта была выяўленая цяжкая інфекцыя дыхальных шляхоў.

0
Іван / Адказаць
07.03.2013 / 10:28
Венесуэла - Захад. А ў нас нават апошнія словы сфальшавалі б. Прыдумалі штосьці пафаснае і хлуслівае. У Венесуэле рука не падымалася выбары фальшаваць, а ў нас галасоў не лічаць. І быццам так і трэба. Краю мой родны, як выкляты Богам..
0
Скептык / Адказаць
07.03.2013 / 11:04
А ў нас нават апошнія словы сфальшавалі б. Прыдумалі штосьці пафаснае і хлуслівае. _ А чаму вы ўпэўненыя, што тут усё чыстая праўда? Можа, вы верыце і ў тое, што Чавэс да апошняга дня рэальна кіраваў краінай з бальнічнай палаты, у чым на працягу некалькіх месяцаў спрабавалі запэўніць народ яго "праўдзівыя" паплечнікі?
0
Павел / Адказаць
07.03.2013 / 12:31
Умирать, понятное дело, никто не хочет. Не дай Бог заболеть такой болезнью.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру