Вядомы расійскі акцёр Андрэй Панін загінуў з прычыны няшчаснага выпадку, паведамляе РБК са спасылкай на ГУУС Масквы. Цела 50-гадовага акцёра знайшлі раніцай 7 сакавіка ў яго ўласнай кватэры ў Маскве. Па ўсёй бачнасці, ён паваліўся і стукнуўся галавой.

Панін праславіўся ролямі ў серыялах «Каменская», «Мяжа. Таёжны раман», «Марш Турэцкага» і «Брыгада». Таксама ён выконваў ролі ў «Вяселлі» Паўла Лунгіна, «Кіроўцы для Веры» Паўла Чухрая, «Стомленых сонцам-2» Мікіты Міхалкова, «Морфіі» Аляксея Балабанава, «Жыццё забавамі поўным» Пятра Тадароўскага, «Атрутах, ці Сусветнай гісторыі атручванняў» Карэна Шахназарава.

Сярод іншых гучных фільмаў з удзелам Паніна — «Мама, не гаруй», «Кандагар». У тэлесерыяле «Злачынства і пакаранне» ён выканаў ролю Парфірыя Пятровіча, у новым «Шэрлаку Холмсе» (2013) — доктара Ватсана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?