07.03.2013 / 13:04

«Навошта рабіць пустку з нашага раёна?» Як вы лічыце, што больш патрэбна Мінску: зялёныя зоны ці дадатковыя паркоўкі? 11

Мінчукі абураюцца вырубцы дрэваў у дварах. ЖЭС: гэта капітальны рамонт.

Вось так цяпер выглядае двор паміж дамамі №19 і 21 па вудіцы Мендзялеева.

Вось так цяпер выглядае двор паміж дамамі №19 і 21 па вудіцы Мендзялеева.

У двары дома №5 спілавалі хворае дрэва. Такіх дрэваў тут некалькі.

У двары каля дома №7 «рамонт» толькі пачынаецца.

У Рэдакцыю звярнулася жыхарка мінскай Сляпянкі Валянціна. Жанчына паскардзілася, што ў іх раёне бясконца высякаюць дрэвы.

Днямі побач з яе домам на вуліцы Мендзялеева, 21 з трох дзясяткаў дрэваў пакінулі толькі два. Патлумачылі, што пашыраюць дарогу.

Валянціна абураная гэтым, бо побач працуюць заводы, якія ніяк не паляпшаюць экалогію.

«НН» у мясцовым ЖЭСе сказалі, што высечка праходзіла па зацверджаным у гарвыканкаме плане ў сувязі з капітальным рамонтам дома.

Згодна з планам упарадкавання Пратызанскага раёна на 2013 год, на месцы ссечаных дрэваў будзе пашыраны праезд, дадатковыя парковачныя месцы, дзіцячая пляцоўка, месца для адпачынку.

«Што даражэй: здароўе людзей ці паркоўкі?
— задаецца пытаннем Валянціна. — Побач і так чатыры заводы дымяць. Навошта рабіць пустку з нашага раёна? На здароўі людзей хочуць выехаць?»

Карэспандэнт «НН» наведаў вуліцу Мендзялеева. У двары паміж дамамі №19 і 21 насамрэч амаль не засталася дрэваў. Уздоўж пад’ездаў цяпер тырчаць паўтараметровыя пні.

У двары дома №5 каля аднаго з пад’ездаў ляжаць распілаваныя круглякі дрэва. Яно відавочна было хворае. Такіх у двары яшчэ некалькі, яны пакуль не спілаваныя.

Каля дома №7 ляжыць спілаванае галлё — з паўдзясятка дрэваў фактычна пакінулі без кронаў.

Пазнаёміцца са спісам дамоў у Партызанскім раёне, дзе запланаваны капітальны рамонт, можна тут, а тут праекты ўпарадкавання тэрыторыі побач з дамамі.

Такія сігналы па Мінску прыходзяць з розных раёнаў. А жыхары дамоў побач з Севастопальскім паркам спрабавалі правесці рэферэндум, каб праз яго вырашыць лёс парка: ці змогуць гарадскія ўлады яго забудоўваць.

Сяргей Макарэвіч, Сямён Печанко

0
уладзь / Адказаць
07.03.2013 / 15:25
гэта жах! насамрэч такі экалагічны тэрарызм улады практыкуюць па ўсёй краіне ўжо каторы год. хутка дрэваў не застанецца. будзе Сахара((
0
ага / Адказаць
07.03.2013 / 15:37
З такой вільготнасцю як тут бяз дрэў будзе пустэча з хамсінамі.
0
М / Адказаць
07.03.2013 / 16:24
Мордор.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру