Як паведамляе ўпраўленне інфармацыі Нацыянальнага банка, па выніках лютага золатавалютныя рэзервы па методыцы вызначэння МВФ скараціліся на 12,8 млн. долараў ЗША і, паводле папярэдніх даных, на 1 сакавіка 2013 года склалі 8 млрд. 11,8 млн. долараў у эквіваленце.

Паводле даных Нацбанка, скарачэнне аб’ёму золатавалютных рэзерваў галоўным чынам абумоўлена пагашэннем знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце Нацыянальным банкам і ўрадам Беларусі, якія ў лютым гэтага года былі выкананыя ў поўным аб’ёме, а таксама зніжэннем цэн на золата на міжнародным рынку каштоўных металаў.

Падтрыманню аб’ёму золатавалютных рэзерваў спрыяла станоўчае сальда куплі-продажу Нацыянальным банкам замежнай валюты на Беларускай валютна-фондавай біржы.

Тым часам у нацыянальным вызначэнні Нацбанка ўзровень золатавалютных рэзерваў Беларусі ў лютым павялічыўся на 236,1 млн. долараў ЗША і на 1 сакавіка 2013 года склаў 9.181,6 млн. долараў.

Ад нацыянальнай методыкі вызначэння рэзерваў методыка вылічэння МВФ адрозніваецца тым, што пры падліку ЗВР улічваюцца толькі манетарнае золата і валютныя рэзервы ў свабодна канвертаваных валютах замежных дзяржаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?