07.03.2013 / 15:24

Берлусконі асудзілі на год турмы за «праслухоўку» 6

Былога прэм'ер-міністра Італіі Сільвіа Берлусконі прысудзілі да года турмы па справе аб незаконнай публікацыі тэлефонных перамоваў паміж яго палітычным апанентам і кіраўніком страхавой групы Unipol.

Чакаецца, што палітык у бліжэйшы час абскардзіць прысуд. Пры гэтым пакуль ён знаходзіцца на волі.

Суд пагадзіўся з довадамі следства, якое сцвярджала, што экс-прэм'ер распарадзіўся апублікаваць раздрукоўку перамоваў у газеце, якую ён узначальвае яго малодшы брат Паола Берлусконі.

Апошні таксама атрымаў тэрмін - два гады і тры месяцы пазбаўлення волі.

Пасля публікацыі гэтых перамоваў у 2005 годзе сарвалася ўгода па набыцці італьянскай страхавой групай Unipol банка BNL, чаго дабіваўся Берлусконі.

Сільвіа Берлусконі праходзіць цяпер абвінавачаным і па іншай справе, па якой ён абвінавачваецца ў сэксе з непаўналетняй прастытуткай Карымай Махруг (Рубі).

0
непр-косновенность / Адказаць
07.03.2013 / 15:28
У яго дэпутацкі мандат.
0
Scooter / Адказаць
07.03.2013 / 16:24
праслухоўку, а ні «праслушку»
0
ромпер стомпер / Адказаць
07.03.2013 / 16:54
А адкуль бяруцца гэтыя непаўналетнія прастытуткі? Я маю на ўвазе часьцяком у дэмакратычным сьвеце калі трэба засудзіць кагось, адразу ўсплывае якаканебудзь путана. За імі сочаць? Калі так, дык чаму не бяруць адразу
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру