У пятніцу на Валожыншчыне міліцыянтамі быў разагнаны летнік, які ладзіла незарэгістранае Задзіночаньне беларускіх студэнтаў. Летнік павінен быў доўжыцца пяць дзён, але ўжо на другі дзень на месца лягеру прыехалі супрацоўнікі міліцыі і КДБ, якія затрымалі шасьцёх удзельнікаў адпачынку. Хлопцы знаходзяцца ў Валожынскім аддзяленьні міліцыі нібыта для высьвятленьня асобы. Не выключана, што міліцыянты складуць на іх адміністрацыйныя пратаколы за дробнае хуліганства.

Яшчэ некалькі удзельнікаў летніку засталіся ў лягеры. Сярод іх і Аляксей Трубкін, на якога адразу па прыезьдзе міліцыянты склалі пратакол за распальваньне вогнішча ў нібыта не прызначаным месцы. Затрыманьнямі кіруе намесьнік старшыні менскай абласной міліцыі.

«Недзе а 12 гадзіне дня да нас прыехалі міліцыянты і людзі ў цывільным з камэрай, якія ўсё здымалі на відыё й урэшце затрымалі арганізатраў летніку якіх даставілі у РАУС. Потым у лягер завіталі супрацоўнікі санітарнаэпідэмічнай станцыі, каторыя паспрабавалі высьветліць, куды маладзёны выносяць сьмецьце, але пасьля таго, як мы растлумачылі, што сьмецьце нікуды не выкідаем, санстанцыя зьехала раіцца ў Валожынскі сельсавет», сказаў Аляксей Трубкін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?