07.03.2013 / 17:38

У Францыі аддалі пад суд маці дзіця з імем Джыхад 5

Ён прыйшоў у садок у майцы з надпісамі «Я бомба» і «Джыхад, народжаны 11 верасня».

У Францыі аддалі пад суд 35-гадовую Бушру Багур за тое, што яна апранула трохгадовага сына ў майку, якая праслаўляе тэрарызм.
Па гэтай справе таксама праходзіць яе брат Зеяд, які падарыў футболку. Суд над імі пачаўся ў Авіньёне 6 сакавіка.
Дзіця, якое апынулася ў цэнтры скандалу, клічуць Джыхад. 25 верасня 2012 маці прывяла яго ў садок у футболцы, на пярэднім баку якой было напісана «Я бомба», а на адваротным — «Джыхад, народжаны 11 верасня».
У суд на яе падаў выхавальнік з садка.

Бушра сцвярджае, што апранула дзіця ў майку, нават не задумваючыся пра выяву на ёй. Яна настойвае на тым, што акцэнт рабіўся не на тэрарызме, а на даце нараджэння яе сына, які сапраўды з’явіўся на свет 11 верасня. Зейяд Багур таксама сцвярджае, што дарыў майку выключна з нагоды дня нараджэння.

Прадстаўнік дзяржаўнага абвінавачання настойвае, што надпісы на майцы наўпрост адсылаюць да тэрактаў 11 верасня 2001 года ў ЗША.
Ён заклікаў суд прысудзіць маці хлопчыка да тысячы еўра штрафу, а яго дзядзьку — да трох тысяч еўра.

0
Юрыст-дурыст / Адказаць
07.03.2013 / 20:35
Ці можно быць талерантнымі зь людзьмі, якія не тое што не належаць да эўрапейскай культуры, а нават не здольны зразумець, што яны госьці ў Эўропе. Правільным было б аднавіць гістарычную справядлівасьць і адправіць гэтых мусульманскіх таварышаў назад у Алжыр - у годную, чыстую і сьветлую ісламскую краіну.
0
алес / Адказаць
07.03.2013 / 20:52
мало! 10000 евро и депортировать на историческую родину
0
ParaBellum / Адказаць
07.03.2013 / 21:18
Прыпёрліся і пачалі рабіць тут халіфат. Назад, да вярблюдаў! Хай там і робяць свой джыхад.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру