У Гродне затрыманы Сяргей Кабалаў, аб’яўлены Расіяй у міжнародны вышук па падазрэнні ў замаху на ўгон самалёта Масква — Хургада, паведаміла 7 сакавіка прэс-служба МУС РФ.

«Беларускія калегі папярэдне паведамілі МУС РФ аб тым, што ў межах даручэння аб вышуку С.Кабалаў затрыманы, — гаворыцца ў прэс-рэлізе. — Упраўленне на транспарце МУС Расіі па Цэнтральнай федэральнай акрузе падрыхтавала неабходныя дакументы, якія пацвярджаюць факт знаходжання сп. Кабалава ў вышуку, для перадачы іх беларускаму боку, каб той, у сваю чаргу, пачаў працэс складання дакументаў, неабходных для экстрадыцыі».

12 студзеня ў Лінейнае ўпраўленне МУС Расіі ў аэрапорце Дамадзедава паступіла заява ад бортправадніка авіякампаніі «Кагалымавія», у якім ён паведаміў, што 11 студзеня на борце паветранага судна пасажыр рэйсу Масква — Хургада Кабалаў, будучы ў стане ап’янення, нанёс бортправадніку цялесныя пашкоджанні і брудна лаяўся.

Суд задаволіў хадайніцтва следства аб завочным узяцці Кабалава пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?