Улады Венесуэлы прынялі рашэнне забальзамаваць, «як Леніна», цела памерлага прэзідэнта Уга Чавэса. Яго размесцяць у музеі рэвалюцыі, паведаміў у чацвер віцэ-прэзідэнт Нікалас Мадура, якога Чавэс выбраў у якасці свайго пераемніка.

«Цела Чавеса будзе забальзамаванае, каб яго можна было ўбачыць вечна ў шкляной пахавальнай скрыні», — прыводзяць словы Мадура венесуэльскія СМІ.

Пасля бальзамавання цела Чавеса будзе перанесена ў Музей рэвалюцыі ў Каракасе.
Пакуль жа ўлады прынялі рашэнне падоўжыць тэрмін развітання з Чавесам, які павінен быў завяршыцца ў пятніцу.
«Камандантэ можна будзе ўбачыць яшчэ на працягу сямі дзён як мінімум, каб народ змог зрабіць гэта без якіх-кольвек абмежаванняў:
на самай справе, іх мільёны, і мы хочам, каб кожны ахвотны мог яго ўбачыць», — цытуе Мадура агенцтва РІА «Навіны».

Раней улады Венесуэлы заяўлялі, што пахаванне Чавеса пройдзе ў пятніцу. Аднак у чацвер міністр сувязі і інфармацыі Венесуэлы Эрнэста Вільегас заявіў, што за час, які застаўся для развітання не ўсе не паспеюць зайсці ўнутр Вайсковай акадэміі, дзе знаходзіцца цела. «Гэта немагчыма нават з чыста матэматычнага гледзішча», — падкрэсліў ён.

На думку аналітыкаў, у рашэнні Мадура ёсць і выбарчыя матывы.
Прэзідэнцкая кампанія будзе доўжыцца менш за месяц, таму падаўжэнне развітання з Чавэсам павышае ягоныя шанцы на пераабранне. Палітычная дыскусія адновіцца толькі пасля пахавання, а ажыятаж вакол цела паспрыяе мабілізацыі электарату Чавэса.
У чацвер пра сваё рашэнне ляцець на пахаванне абвесціў і Аляксандр Лукашэнка, хоць перад тым, у сераду, было заяўлена, што беларускую дэлегацыю ўзначаляць Шэйман і Сямашка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0