08.03.2013 / 09:31

Балгарыя скасавала пагадненне з Расіяй і Грэцыяй наконт трубаправоду 2

Парламент Балгарыі ў чацвер прагаласаваў за згортванне праекту па будаўніцтве трубаправоду, па якім нафта з Расіі паступала б у Грэцыю.

Галасаванне праводзілася па ініцыятыве балгарскага ўрада, які пажадаў скасаваць пагадненне, падпісанае ў 2007 годзе.

Паводле словаў Бойкі Барысава, які пакідае прэм’ерскую пасаду ў Балгарыі, праект коштам ад паўтара да двух мільярдаў даляраў не можа быць рэалізаваны па новых фінансавых умовах.

Скасаваць пагадненне Сафія прапанавала Маскве і Афінам яшчэ год таму, заявіўшы тады, што пры адсутнасці адказу праз 12 месяцаў прыме рашэнне ў аднабаковым парадку.

0
Петрыковец / Адказаць
08.03.2013 / 13:39
Ніхто не хоча звязвацца з Расеяй. Бо ўсе ведаюць: калі "падсядзеш" на яе трубу, то неўзабаве сапраўдная труба надыдзе
0
долой совок / Адказаць
09.03.2013 / 00:05
прааавильно болгарцы поступают-никакой зависимости от маскалей!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру