Пхеньян патлумачыў, што такім чынам рэагуе на ўзмацненне Радай Бяспекі ААН санкцый супраць КНДР. Гэтыя санкцыі былі ўведзеныя ў адказ на ядзерныя выпрабаванні, якія правяла КНДР.

Паўночная Карэя таксама зачыняе мяжу з Паўднёвай Карэяй і адключае адзіную лінію экстранай тэлефоннай сувязі паміж краінамі.

Заява Пхеньяна з’явілася праз некалькі гадзінаў, пасля таго як новы пакет санкцый быў ухвалены ў ААН.

Рэзалюцыя ААН тычыцца абмежаванняў на дзейнасць паўночнакарэйскіх дыпламатаў, грашовых пераводаў і доступу да прадметаў раскошы.

Пхеньян таксама прыгразіў скарыстацца сваім правам на папераджальны ядзерны ўдар па «агрэсарах».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?