У Воранаўскім раёне ад рук мужа пацярпела 33-гадовая жанчына.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама, злачынства было ўчынена 23 лютага ў вёсцы Лялюшы. У працэсе высвятлення адносінаў мужчына плюхнуў на жонку бензінам з каністры і падпаліў. Уся ў агні жанчына выбегла на вуліцу, дзе патушыць полымя ёй дапамагла суседка.

Сваю віну ва ўчыненым муж, які не вызначаецца добрымі паводзінамі, прызнае і паведамляе, што такім чынам хацеў напалохаць жонку.
Апошняя, у сваю чаргу, кажа, што загарэлася выпадкова, калі пры дапамозе бензіну спрабавала распаліць печ. У пацярпелай апёкі твару, шыі і рук.

Крымінальная справа распачата на падставе ч. 2 арт. 149 КК (наўмыснае нанясенне менш цяжкага цялеснага пашкоджання).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?