Калісьці самы багаты бізнэсоўца Беларусі пакрысе змяншае свой уплыў у краіне. Пефціеў прадаў «Белтэхэкспарт», які прыносіў яму ў 1990-я шматмільённыя прыбыткі.

Гэта здарылася пасля ўвядзення санкцый Еўрасаюза.

Але Беларусь — не адзіны пункт бізнэсінтарэсаў Пефціева. Ягонае імя гучала ў сувязі з Мальтай і Арабскімі Эміратамі, таму «чорны спіс» трохі звужае ягоныя магчымасці. Летась пісалі, што бізнэсовец гатовы заплаціць мільён даляраў любому, хто дапаможа выкрасліць яго адтуль.

Узыходам у бізнэсэліту Пефціеў шмат у чым абавязаны былому прэм’ер¬міністру Вячаславу Кебічу. З яго дазволу «Белтэхакспарт» пачаў распрадаваць узбраенне, якое засталося на тэрыторыі Беларусі з часоў СССР.

***

Аб’ектыўка

Нар. у 1957 у Бярдзянску (Украіна). Валодаў холдынгам «Белтэх», заводам гарэлкі «Аквадыў», правайдарам «Дзелавая сетка», латарэяй «Спорт-пары», быў старшынёй Беларускай тэніснай федэрацыі. У 2012 перадаў кантрольны пакет акцый групы кампаній ЗАТ «Кіруючая кампанія «Белтэх Холдынг», у якую ўваходзіць ЗАТ «Белтэхэкспарт» расійскаму бізнэсмэну Дзмітрыю Гурыновічу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?