Пры ўсёй немілагучнасці назвы пасады Наталля Пяткевіч мае непасрэдны доступ да кіраўніка дзяржавы. Яна ўзначальвае прэзідэнцкую канцылярыю, як Паскробышаў пры Сталіну, а Марцін Борман пры Гітлеру.

Пяткевіч увайшла ў кіроўныя эліты за максімальна кароткі час. Спачатку амбітная супрацоўніца ўпраўлення дзяржаўнага і між­народнага права Адміністрацыі прэзідэнта стала прэс­сакратаркай Лукашэнкі, а праз тры гады працы вярнулася ў Адміністрацыю намесніцай кіраўніка. Менавіта гэтай «жалезнай лэдзі» беларускай палітыкі даводзілася агучваць непапапулярныя рашэнні, як было з адменай ільготаў ці адмовай у амністыі жанчынам з дзецьмі. Цяпер Пяткевіч разам з Кабяковым даверана правесці скарачэнне дзяржаўных органаў.

***

Цытата: «Я знаходжу спонсараў — нагамі, галавой, рукамі!»

З пасяджэння Нацыянальнага алімпійскага камітэта, жнівень 2011.

Аб’ектыўка

Нар. у 1972 у Мінску. Яе тата — загадчык стаматалагічнай паліклінікі. Скончыла юрфак БДУ (1994). У 2001 прызначаная прэс­сакратаркай Лукашэнкі. У 2004—2010 — намесніца, пасля першая намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. У 2006 ёй быў забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза і ЗША. Кандыдат юрыдычных навук. Ад верасня 2011 узначальвае прэзідэнцкую канцылярыю.

Першы муж — Уладзіслаў Пяткевіч, кіраўнік «Нацыянальных спартыўных латарэй», другі — Аляксандр Мартыненка, былы намеснік гендырэктара Белтэлерадыёкампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?