Аляксандр Лукашэнка 8 сакавіка сустрэўся ў Каракасе з прэзідэнтам Балівіі Эва Маралесам. Абодва лідары ўдзельнічаюць у жалобных мерапрыемствах у сталіцы Венесуэлы ў сувязі са смерцю Уга Чавэса.

«Я ніколі не думаў, што сустрэнемся тут пры такіх абставінах. Мы вельмі шмат з Уга Чавэсам размаўлялі пра тваю краіну.

Мы нават выпрацавалі план сумесных дзеянняў, і цяпер нам прыйдзецца з табой працягнуць гэтую справу,
. Я вельмі спадзяюся і практычна ўпэўнены ў тым, што ў Венесуэле будзе абраны прэзідэнт, які абавязкова разам з намі будзе рэалізоўваць задумкі Уга Чавэса».

«Хачу цябе запэўніць у тым, што Беларусь зробіць усё для таго, каб наладзіць з Балівіяй такія ж адносіны, як з Венесуэлай», — падкрэсліў Лукашэнка.

У сваю чаргу Эва Маралес заявіў аб гатоўнасці развіваць двухбаковыя адносіны з Беларуссю. «Дзякую за сустрэчу і спадзяюся, што яна паспрыяе гэтаму», — адзначыў ён.

«На жаль, мы сабраліся тут з трагічнай нагоды. Гэта смерць нашага агульнага сябры. Цяпер як ніколі трэба згуртавацца і быць разам у гэтай сітуацыі. Дзякую ад імя ўсяго лацінаамерыканскага народа за тую падтрымку, якую вы аказваеце ў гэты трагічны момант».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?