Увечары 7 сакавіка ў Беларусі ўпершыню адбылося шоу ASOT 600 — адно з найбольш буйных сусветных падзей у электроннай музыцы.

Галандскія арганізатары фестывалю вельмі выбарча падыходзяць да месцаў правядзення ASOT. Да прыкладу, A State of Trance 550 у мінулым годзе адбыўся толькі ў Лондане, Маскве, Кіеве, Лос-Анджэлесе, Маямі і Галандыі. У гэтым годзе ASOT 600 прыйшло ў Мінск.

Шоу таксама пройдзе ў Нью-Ёрку, Мехіка, Сан-Паўлу, Куала-Лумпуры і іншых буйных гарадах свету, але ў Еўропе акрамя Мінску яго прыме толькі радзіма — Галандыя. Таму на шоу з’ехаліся не толькі аматары трансу з Беларусі, але і госці з Расіі, Украіны, Польшчы, Балтыі.

У фестывалі, які адбыўся ў «Мінск-Арэне», узяў удзел яго ідэйны натхняльнік Armin van Buuren, які на працягу пяці апошніх гадоў прызнаваўся найлепшым дыджэем планеты, а таксама некалькі іншых дыджэяў і праектаў з сусветнымі імёнамі. Дароўнівалі выканаўцам, па сведчанні карэспандэнта БелаПАН, гук, святло, візуальныя эфекты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0