Увечары 7 сакавіка ў Мінску ўпершыню было прадстаўлена унікальнае «Снежнае шоу», створанае Вячаславам Палуніным — знакамітым Асісяем.

Палунін — знакаміты на ўвесь свет расійскі акцёр-мім, клоун, аўтар і пастаноўшчык твораў самай рознай формы.

У 1980-х ён быў стваральнікам тэатра «Акцёры», чые рэпрызы «Асісяй», «Нізя» і «Блю-блю-блю-Канары» у Савецкім Саюзе ведала кожнае дзіця і дарослы. «Снежнае шоу», створанае ў пачатку 90-х гадоў, прынесла Палуніну сапраўды сусветную славу.

«Я збіраю шчаслівых людзей па ўсім свеце і выводжу іх на адну сцэну, — тлумачыць сакрэт поспеху Палунін. — Калі такая колькасць шчаслівых людзей на сцэне, гэта ўсё вывальваецца ў залу. І ў канцы спектакля мы ўжо сядзім і глядзім, а публіка гуляе, нас весяліць. і так кожны раз. кожны дзень тысячы шчаслівых людзей у зале, і я таксама шчаслівы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?