Заўзятары каірскага футбольнага клуба «Аль-Ахлі», разгневаныя тым, што суд апраўдаў семярых з дзевяці чыноўнікаў, абвінавачаных па справе аб леташніх крывавых беспарадках на стадыёне, штурмавалі штаб-кватэру Футбольнай федэрацыі Егіпта і падпалілі будынак.

Загарэўся і размешчаны па суседстве афіцэрскі клуб паліцыі, аднак пакуль невядома, ці стала гэта вынікам падпалу.

Раней у суботу суд пацвердзіў смяротны прысуд у дачыненні да 21 заўзятара порт-саідскай каманды «Аль-Масры» па справе аб беспарадках і цісканіне на стадыёне ў горадзе Порт-Саід, дзе загінулі 74 чалавекі. Акрамя таго, суд прыгаварыў да 15 гадоў турмы двух высокапастаўленых афіцэраў паліцыі, але апраўдаў сем з дзевяці чыноўнікаў, якія адказвалі за бяспеку.

Услед за гэтым тысячы егіпцян выйшлі на вуліцы Порт-Саіда, пратэстуючы супраць прысуду, які яны лічаць "несправядлівым і палітызаваным". Каля 2 тысяч пратэстуючых таксама заблакавалі рух паромаў і караблёў у акваторыі Суэцкага канала. Як паведамляе Reuters, у адміністрацыі канала заявілі, што беспарадкі ніяк не адбіліся на яго працы і праблем з трафікам грузаў няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?