У адзначэнне 95-х угодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларусі ў Маскве пройдзе цэлая серыя мерапрыемстваў.

24 сакавіка, нядзеля

Сустрэча з выдатным паэтам і бардам Эдуардам Акуліным, святочная імпрэза Таварыства беларускай культуры імя Ф. Скарыны

Расійская дзяржаўная бібліятэка, 3-і пад’езд, выстаўная зала (ул. Воздвиженка, 3/5)

Пачатак а 12:00

Пасля гэтага прыкладна ў 17:00 — ускладанне кветак да помніка Янку Купалу (у скверы перад школай па адрасе Кутузовский проспект, 28, ст.м. «Кутузовская»).

25 сакавіка, панядзелак

Святочныя курсы беларускай мовы «Мова ці кава»! У іншым месцы і, магчыма, у іншым фармаце — сачыце за абвесткамі.

клуб Zavtra (ул. Сретенка, д.26/1, м. «Сухаревская»)

Пачатак, а 20:00

Магчыма, будуць і іншыя мерапрыемствы. Сачыце за паведамленнямі!

Суполка «Беларусы ў Маскве» ў Facebook: https://www.facebook.com/groups/102432553194569

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?